Стаў вядомы лёс каардынатара БХД у Маладзечне
Стаў вядомы лёс каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Маладзечне Рамана Ганчарова, які доўгі час не выходзіў на сувязь.
Як паведаміў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі, яго затрымалі яшчэ раніцай 10 сакавіка і асудзілі на пяць сутак арышту.
Нагадаем, што 8 сакавіка ў Рамана Ганчарова канфіскавалі ўлёткі да “Маршу недармаедаў”, які прайшоў у Маладзечне ўвечары 10 сакавіка.