У Гародні міліцыя спешна раздае актывістам позвы ў суд
Суд адбудзецца у аўторак, 14-га сакавіка. На думку актывістаў гэта робіцца для таго, каб не дапусціць іх да ўдзелу ў чарговай гарадзенскай акцыі НеДармаедаў, якая запланаваная на 15-га сакавіка. Яны лічаць, што большасць з іх пасадзяць на суткі.
Вядома, што міліцыя патэлефанавала што ўручыць позву, або позвы ўжо атрымалі Ежы Грыгенча, Сяргей Верамеенка, Вольга Верамеенка, Анатоль Мышкевіч.