Аршанская міліцыя палюе на Яўгена Анішчанку
12 сакавіка а 09:30 за некалькі гадзін да запланаванага Маршу недармаедаў у Воршы ў кватэры, дзе пражывае аршанскі каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Яўген Анішчанка, прыйшлі супрацоўнікі міліцыі.
Зараз у пад’ездзе, дзе пражываюць бацькі і сябры Яўгена, дзяжураць людзі ў цывільным.