У Баранавічах і Івацэвічах прайшлі прэзентацыі кнігаў пра БХД
У Баранавічах больш як 40 чалавек наведалі прэзентацыю кнігаў “100 асобаў беларускай хрысціянскай дэмакратыі” і “БХД: 1917-2017”, якую праводзіў сустаршыня БХД Павел Севярынец.
Таксама на сустрэчы ішла гаворка пра вясновыя мітынгі пратэсту, юбілейны з’езд партыі і кампаніі перайменавання вуліцаў.
Удзельнікі пазнаёміліся з лёсамі двух гістарычных лідараў БХД з Баранавіцкага рэгіёна – святара і перакладчыка Пётры Татарыновіча і сенатара польскага Сейму Аляксея Назарэўскага.
Яшчэ адна сустрэча з вернікамі ды прыхільнікамі партыі з прэзентацыяй кнігаў пра БХД прайшла ў Івацэвічах. Тут згадвалі грэка-каталіцкага святара айца Баляслава Пачопку.