У Бабруйску АМАП ломіцца ў кватэру Яўгена Васьковіча
У Бабруйску людзі ў цывільным і АМАПаўцы ломяцца ў кватэру сябра Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і “Маладога фронту”, былога палітвязня Яўгена Васьковіча, які 12 сакавіка выступаў на гарадскім мітынгу недармаедаў.
Як паведаміла каардынатар БХД у Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук, актывіст з жонкай і дзіцём зараз забарыкадаваліся ў кватэры.
Таксама паводле яе, раніцай у Бабруйску былі затрыманыя актывісты Інга Судзілоўская і Юры Грынявецкі, якія выступалі на мітынгу і трымалі мегафон. Пасля апытання іх вызвалілі, паведаміўшы пра тое, што ў дачыненні іх будуць складзеныя адміністратыўныя пратаколы.