Алега Аксёнава выклікаюць у Магілёўскі РАУС
Каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Магілёве Алега Аксёнава 14 сакавіка выклікаюць у РАУС. Адпаведны званок яму зрабіў сёння прыкладна а 08:00 маёр Яўген Слаўнікаў.
Разам з тым каардынатар адзначыў, што без позвы ехаць у міліцыю не збіраецца. На гэта яму паабяцалі прывезці позву. «Вось, сяджу, чакаю. Збіраюся», – адзначыў ён.
Варта адзначыць, што прычыны выкліку ў міліцыі не тлумачаць. Алег Аксёнаў звязвае гэта з ранейшай справай, якую супраць яго распачала міліцыя і якую суд паслаў на мінулым тыдні на дапрацоўку. Пры гэтым ён нагадаў, што 15 сакавіка ў Магілёве запланаваная сустрэча грамадзян а 18:00 ля дому па адрасе Ленінская 29.