Гарадзенскага актывіста БХД пратрымалі ў міліцыі да сканчэння Маршу недармаедаў
У Гародні актывіста Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Аляксандра Абуховіча, які днём 15 сакавіка паехаў на размову ў РАУС, выпусцілі адтуль толькі па сканчэнні мясцовага Маршу недармаедаў.
У выніку актывіст незаконна правёў у міліцыі некалькі гадзін.
Нагадаем, што за гарадзенскі Марш 19 лютага Аляксандр Абуховіч быў аштрафаваны на 20 базавых велічынь.