Пенсіянерку-прыхільніцу БХД асудзілі на 10 сутак
Пенсіянерку-прыхільніцу Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Галіну Лагацкую 17 сакавіка асудзілі за ўдзел у “Маршы абураных беларусаў” 17 лютага. Такі прысуд вынесла суддзя Першамайскага суду Анастасія Папко. Сведкамі на працэсе выступілі супрацоўнікі Маскоўскага РАУС Дубовік і Ляўшынаў.
“Ёй ў віну паставілі лозунг “Жыве Беларусь!” і нязгоду з падатковай палітыкай”, – адзначыла сябра Нацыянальнай Рады БХД, пісьменніца Галіна Каржанеўская, якая разам з іншымі актывістамі прыйшла падтрымаць Галіну Лагацкую ў судзе.
Паводле яе, актывістку ўжо штрафавалі за ўдзел у масавых акцыях у 2016 годзе.