У Гародні міліцыянты хацелі забраць пенсіянера-актывіста БХД з бальніцы

20 сакавіка 2017 10:31  |  Палітыка

У Гародні міліцыянты хацелі забраць пенсіянера-актывіста БХД з бальніцы

Міліцыя спрабавала забраць з абласной клінічнай бальніцы ў пастарунак сябра Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі з Гародні Мікалая Саляніка.

Каля 19 гадзінаў вечара, ў нядзелю, старэйшы лейтэнант міліцыі Аляксей Вайцешка разам з калегам (імя якога не ўдалося высветліць) з прад’яўленнем пасведчанняў спрабавалі забраць яго з аддзялення бальніцы. Мікола Салянік распавёў пра візіт міліцыянтаў:

– Я хворы чалавек, знаходжуся на лячэнні, і ні з кім размаўляць не буду. Хочаце, забірайце мяне гвалтам, але забяспечце мне ўмовы. У мяне запаленне лёгкіх, мне патрабуецца лячэнне ў стацыянары. Калі вы будзеце настойваць, то майце на ўвазе, што я прымаю і псіхатропныя лекі, я за сябе адказваць не магу і магу аказаць фізічны супраціў.

На думку Міколы Саляніка, міліцыя спрабуе ізаляваць яго перад 25 сакавіка. Цяпер актывіст праходзіць лячэнне ад пнеўманіі ў аддзяленні пульманалогіі першай гарадской бальніцы Гародні.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Болей навін