У Гародні склалі новыя пратаколы на актывістаў БХД
Гарадзенскія ўлады склалі новыя адміністратыўныя пратаколы на актывістаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі за ўдзел у мясцовым Маршы недармаедаў 15 сакавіка.
У прыватнасці, новыя адміністрацыйныя пратаколы складзеныя на Антона Вайцехава і Мікалая Саляніка.
Актывістаў ужо судзілі 14 сакавіка за Марш 19 лютага і засудзілі да штрафаў.