Таццяну Севярынец аштрафавалі на 4 яе пенсіі

21 сакавіка 2017 10:34  |  Галоўныя навіны

Таццяну Севярынец аштрафавалі на 4 яе пенсіі

Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска 21 сакавіка разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненні да рэгіянальнага каардынатара аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Таццяны Севярынец.

Яе абвінавачвалі ў парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў (артыкул 23.34 КаАП). Севярынец атрымала штраф у памеры 50 базавых велічынь (1150 рублёў). Таццяна Севярынец заявіла, што сума штрафу складае амаль чатыры яе пенсіі.

Справу разглядала суддзя Алена Жарыкава.

Нагадаем, пратакол на Тацяну Севярынец склалі 26 лютага – жанчыну затрымалі неўзабаве пасля «Марша недармаедаў» на выхадзе з крамы недалёка ад яе хаты. Па розных ацэнках, у той дзень у цэнтр Віцебска выйшлі ад 1,5 да 2 тысяч чалавек, якія выступаюць супраць падатку на дармаедства. Удзельнікі несанкцыянаванай акцыі сабраліся на плошчы Перамогі, а потым прайшлі калонай праз увесь горад да плошчы Леніна. Гэта быў першы настолькі маштабны пратэст у Віцебску ў гісторыі суверэннай Беларусі.

TUT.by

Болей навін