Павіншуем арыштаваных удзельнікаў мірных пратэстаў з Днём Волі!

22 сакавіка 2017 16:36  |  Галоўныя навіны

Павіншуем арыштаваных удзельнікаў мірных пратэстаў з Днём Волі!

У Беларусі спачатку сакавіка затрыманыя па розных падставах ўжо больш за 260 чалавек. Многія з іх знаходзяцца пад арыштам, у тым ліку і сябры Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Усіх іх можна павіншаваць з Днём Волі. Віншаваць неабходна заказным лістом, пазначаючы пры гэтым пашпартныя дадзеныя.

Дзень Волі сустрэнуць за кратамі не менш за шэсць сябраў і прыхільнікаў БХД:

1. Віталь Рымашэўскі – да 25 сакавіка (222310, Маладзечна вул. Галіцкага, 23)

2. Павел Севярынец – да 27 сакавіка (211030, Орша, вул. Энгельса, 25 ІЧУ, з адзнакай Аршанскі РАУС).

3. Галіна Лагацкая – да 27 сакавіка (Ізалятар часовага ўтрымання, г. Мінск, зав. 1-ы Акрэсціна, 36а)

4. Яўген Васьковіч – да 28 Сакавіка (213810, г. Бабруйск, вул. Савецкая, 7а, ІЧУ УУС Бабруйскага гарвыканкама)

5. Алег Аксёнаў – да 29 сакавіка (212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99б)

6. Сяргей Верамеенка – да 29 сакавіка (230010 Гродна, вул. Гая, 4)

Болей навін