Вольга Кавалькова: заклікаю ўсіх, хто шануе Дзень Волі, прыйсці да Акадэміі навук (відэа)

23.03.2017, 14:07  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Вольга Кавалькова: заклікаю ўсіх, хто шануе Дзень Волі, прыйсці да Акадэміі навук (відэа)
Сітуацыя з масавымі затрыманнямі, судамі і арыштамі выклікае абурэнне, заявіла ў сваім відэазвароце старшыня Хрысціянска-дэмакратычнага руху, каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Менску Вольга Кавалькова.

“Гэта ўсё зроблена ўладамі, каб нас запужаць. Але, напярэдадні вялікага для беларусаў свята – Дня Волі я заклікаю ўсіх людзей, якія лічаць гэты дзень Днём Незалежнасці Беларусі, прыйсці ў гэты дзень а 14:00 на пляцоўку каля Акадэміі навук, каб разам сустрэцца і адсвяткаваць гэты дзень”, - дадала яна.

Старшыня ХДР адзначыла, што Менгарвыканкам парушае ўласнае заканадаўства, не даючы адказ на заяўку на правядзенне Дня Волі і адмаўляючы сустрэцца з заяўнікамі. “У такім выпадку, калі ўлада сама парушае заканадаўства, мерапрыемства адбудзецца ў любым выпадку”, - заявіла яна.

Вольга Кавалькова падкрэсліла, што акцыя пройдзе па ходніках і скончыцца на Кастрычніцкай плошчы. Яна заклікала паважна ставіцца адно да аднаго, а правакатараў і неадэкватных людзей перадаваць супрацоўнікам міліцыі. “Мы маем негатыўны досвед 2010 года, калі ўлада правакавала людзей на Плошчу Незалежнасці, што выклікала масавыя рэпрэсіі супраць тых, хто прыйшоў на мірную акцыю пратэсту”, - адзначыла лідар ХДР.

Навіны па тэме