У касцёлах Іспаніі моляцца за затрыманых у Беларусі
У касцёлах Іспаніі замоўленыя Імшы за грамадзян Беларусі, якія сталі ахвярамі рэпрэсій беларускіх уладаў у сакавіку. Пра гэта актывісту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі з Мёраў Валеру Валажонку паведаміў яго брат, які жыве ў Іспаніі.
“Так што ў Іспаніі сочаць за сітуацыяй у Беларусі і ведаюць, што тут адбываецца”, – адзначыў актывіст.
Нагадаем, што ў сакавіку па розных прычынах ахвярамі рэпрэсій так ці інакш сталі больш за 315 чалавек, з іх каля 130 знаходзяцца ў вязніцах.