У Слоніме затрыманы каардынатар БХД
У Слоніме 25 сакавіка быў затрыманы каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Іван Бедка. Яго абвінавачваюць у нецэнзурнай лаянцы, паведаміла лідар Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова.
Яшчэ адзін актывіст БХД Алесь Масюк заблакаваны сілавікамі ў сябе дома.
Актывісты збіраліся ехаць у Менску на акцыю ў Дзень Волі.