Валер Валажонак: мяне збілі не мёрскія міліцыянты
Актывіст Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Валер Валажонак паведаміў, што 23 сакавіка яго збілі не мясцовыя міліцыянты. Паводле яго, такіх людзей у мёрскай міліцыі ён ніколі не бачыў.
На думку актывіста, гэта былі прыезджыя. “Я пераглядзеў усе фотаздымкі, і не ўбачыў нікога нават падобнага. Яны ўварваліся да мяне, калі я піў гарбату і пачалі біць, пры гэтым пагражаючы турмой і смерцю. Калі яны сышлі праз паўгадзіны ўжо прыехалі супрацоўнікі міліцыі”, – дадаў ён.
Валер Валажонак таксама паведаміў, што гэта ўжо трэцяя спроба яго запужаць у Мёрах з часу абароны Курапатаў. Адзін раз, адзначыў ён, яго нават вывезлі ў лес. “Я непакаюся за сваё жыццё”, – падкрэсліў актывіст.