Каардынатара МХД, які ехаў у Менск, высадзілі на трасе пад Магілёвам
25 сакавіка пры выездзе з Магілёва супрацоўнікамі ДАІ была спыненая маршрутка. З яе трыма невядомымі, якія паказалі пасведчанні ў закрытым выглядзе, быў высаджаны магілёўскі каардынатар Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Андрэй Бодзілеў.
Яго вывелі ў серабрысты аўтамабіль без нумароў. “Праз 40 хвілін пасля дагляду і пытанняў, з якой мэтай еду ў Менск, хто яшчэ едзе ў Менск з маіх сяброў, і іншых быў высаджаны з аўтамабіля за 1,5 кіламетра ад горада”, – паведаміў актывіст.
“На мае пытанні, хто такія, мэта затрымання, адказу атрымаць не ўдалося”, – дадаў Андрэй Бодзілеў.