У Віцебску затрыманыя праваабаронцы Левінаў, Мардзвінцаў, Свецік і Траццякова
У Віцебску 26 сакавіка палкоўнікам Каліноўскім быў затрыманы праваабаронца Павел Левінаў. Пра гэта паведаміла актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алена Шабуня.
“Вязуць а Кастрычніцкі РАУС Віцебска”, – адзначыла яна.
Паводле яе, у Кастрычніцкі РАУС дастаўленыя таксама Кастусь Мардзвінцаў, Леанід Свецік і Ірына Траццякова. Іх затрымліваў АМАП.