Дзяніса Садоўскага і Наталлю Бордак вінавацяць у лаянцы і непадпарадкаванні міліцыі (відэа)

27 сакавіка 2017 12:02  |  Галоўныя навіны

Дзяніса Садоўскага і Наталлю Бордак вінавацяць у лаянцы і непадпарадкаванні міліцыі (відэа)

27 сакавіка ў Цэнтральным і Першамайскім раённым судах Менска адбудуцца суды адпаведна над адказным сакратаром Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Дзянісам Садоўскім і каардынатарам БХД у Нясвіжы Наталляй Бордак.

На Дзяніса Садоўскага, які затрыманы яшчэ да пачатку акцыі 25 сакавіка, складзена два пратаколы: супраціў міліцыі і лаянка матам. Тое, што ён не супраціўляўся міліцыянтам і не лаяўся матам, выдатна бачна на відэа затрымання тэлеканалу “Белсат”.

Аналагічныя абвінавачванні выстаўленыя і Наталлі Бордак па арт. 17.1 і 23.4 КаАП. Суддзя – Дзмітрый Цыкал.

Болей навін