Багуслава Мацука вызвалілі з міліцыі
Каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Мёрах Багуслава Мацука выпусцілі з міліцыі. Нагадаем, што актывіста, які збіраўся ехаць на Дзень Волі ў Менск, затрымалі нібыта за нецэнзурную лаянку.
“Пратрымалі трое сутак – 24, 25 і 26, і сёння выпусцілі. Яны больш не маюць права мяне затрымліваць”, – адзначыў актывіст.
У міліцыі Багуслаў Мацук ніякіх дакументаў не падпісваў і збіраецца прыйсці а 14:00 з адвакатам, каб разабрацца ў сітуацыі. “Беззаконне робяць. Куды не сунься – паўсюль ты вінаваты. Будзем змагацца!” – дадаў ён.