МХД патрабуюць недкладна вызваліць усіх затрыманых
Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты патрабуюць неадкладнага вызвалення ўсіх затрыманых маладых людзей, удзельнікаў МІРНАЙ акцыі пратэсту, якая адбылася 25 сакавіка, калі ў выніку разгону мірнай дэманстрацыі пратэсту сотні маладых людзей былі збітыя і затрыманыя.
Наяўнасць такой колькасці затрыманых (каля 700 чалавек) удзельнікаў мірнай акцыі пратэсту ў чарговы раз характарызуе беларускі ўрад як антыдэмакратычны, а беларускую судовую сістэму як марыянеткавы рэпрэсіўны орган, накіраваны выключна на абарону дзейнай выканаўчай улады і падаўленне іншадумства.
Мы заклікаем:
– усе беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, моладзевыя арганізацыі і ініцыятывы неадкладна адрэагаваць на беззаконне, якое сёння чыніць улада ў дачыненні да беларускага народу
– міжнародныя арганізацыі і дэмакратычныя краіны звярнуцца з патрабаваннямі да беларускіх уладаў аб вызваленні затрыманых і спыненні рэпрэсій, а таксама вярнуць практыку санкцый ў дачыненні да антыдэмакратычнага рэжыму Беларусі і спыніць усялякае фінансаванне злачыннай беларускай ўлады, калі не будуць спыненыя рэпрэсіі і не будуць вызваленыя палітвязні.
Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты выказваюць салідарнасць з ахвярамі рэпрэсій, іх сваякамі і блізкімі.