Дзяніс Садоўскі: Дзякуй «Белсат» і галандскаму тэлебачанню NOS
Адказны сакратар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскі, які быў затрыманы напярэдадні акцыі да Дня Волі, а потым асуджаны за нібыта нецэнзурную лаянку і непадпарадкаванне міліцыі, падзякаваў журналістам за праўдзівае і прафесійнае асвятленне падзей.
“Дзякуй «Белсат» і галандскаму тэлебачанню NOS, якія прадэманстравалі ўсяму свету, як беларускія грамадзяне пры затрыманні лаяцца матам і аказваюць супраціў міліцыі. Відэа Белсата бачылі ўсе, але відэа галандскага тэлебачання NOS, здаецца, шырока не паказвалі, хоць яно актыўна дэманстравалася на розных еўрапейскіх тэлеканалах”, – адзначыў ён.
Глядзіце відэа можна тут.