Вольга Кавалькова: улада ў Беларусі паказала, што негатовая ісці дэмакратычным шляхам (відэа)
![Вольга Кавалькова: улада ў Беларусі паказала, што негатовая ісці дэмакратычным шляхам (відэа) Вольга Кавалькова: улада ў Беларусі паказала, што негатовая ісці дэмакратычным шляхам (відэа)](/wp-content/uploads/old/posts/2017-03/1490644790_1423647572_1340195265_5k4i8698.jpg)
Разгонам мірных акцый пратэсту ўлада ў Беларусі паказала, што негатовая ісці дэмакратычным шляхам. Пра гэта ў эфіру ўкраінскага каналу Newsone заявіла лідар Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова.
“Я звярталася да начальніка АМАП з просьбай даць магчымасць людзям разыйсціся, аднак прагучаў загад “Работаем, ребята” і ў АМАПаўцы затрымалі аграмадную колькасць людзей. Людзі прыйшлі на мірную акцыю пратэсту, а ўлады зноў паказалі, што яны баяцца: і людзей, і настрояў у грамадстве”, – адзначыла яна.
Паводле лідаркі ХДР, людзі не давяраюць уладам. “Людзі ўжо не так баяцца. Яны не ўцякаюць, яны застаюцца і звяртаюцца да міліцыі. І ганьба ўладзе, ганьба міліцыі, якія так брутальны дзейнічаюць, каб падавіць пратэстныя настроі і надалей не працягваліся”, – дадала Вольга Кавалькова.