Мітынг салідарнасці з Беларусьсю прайшоў у Філадэльфіі (фота)

30 сакавіка 2017 20:47  |  Палітыка

Мітынг салідарнасці з Беларусьсю прайшоў у Філадэльфіі (фота)

25 сакавіка ў Філадэльфіі (ЗША) ля арт-музея сабралася больш за 30 чалавек, каб падтрымаць усіх арыштаваных і затрыманых у Беларусі. Арт-музей збірае вялікую колькасць людзей і турыстаў з розных краін свету. Галоўнай мэтай мітынгу, акрамя салідарнасці, таксама было данесці да большай колькасці людзей інфармацыю пра беларускі рэжым.

На пляцоўцы ля арт-музея ўдзельнікі нагадалі людзям пра тое, што адбываецца ў краіне, былі раздадзеныя ўлёткі з кароткім апісаннем таго, што адбываецца, мінакі ахвотна чыталі, суперажывалі і падтрымлівалі. Гэтак жа пагаварылі аб 99-годдзі стварэння БНР.

Далей з лозунгамі і сцягамі ўдзельнікі калонай прайшлі ўздоўж алеі сцягоў, дайшоўшы да помніка Тадэвушу Касцюшку, дзе гучалі лозунгі салідарнасці з усімі затрыманымі ў Беларусі, а таксама супраць дыктатарскага рэжыму.

Belphilly

Болей навін