Праграма БХД: У галіне СМІ БХД выступае за
3.4.1. свабоду слова як фундаментальнае права і адну з асноўных умоў функцыянавання дэмакратыі;
3.4.2. прыняцце закона “Аб свабодзе інфармацыі”;
3.4.3. гарантаванне і захаванне камерцыйнай таямніцы і таямніцы прыватнага жыцця;
3.4.4. развіццё сістэмы мер па абслугоўванні насельніцтва пад назвай “Інтэрнэт-урад” і шырокае прымяненне ва ўсіх сферах жыцця грамадства інтэрнэту і новых тэхналогіяў;
3.4.5. свабоду інтэрнэту і недапушчэнне палітычнай цэнзуры і іншых абмежаванняў, калі гэта не парушае закон;
3.4.6. канкурэнцыю ў сферы прадастаўлення паслуг доступу да інтэрнэту, павелічэнне якасці паслуг і зніжэнне коштаў на інтэрнэт-паслугі;
3.4.7. рынкавыя адносіны ў медыйнай прасторы;
3.4.8. разнастайнасць сродкаў масавай інфармацыі, іх роўнасць і гарантыю журналістам свабоднага ажыццяўлення сваёй прафесійнай дзейнасці;
3.4.9. стварэнне Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі;
3.4.10. абарону дзяцей і падлеткаў ад разбуральнай інфармацыі (парнаграфіі, прапаганды гвалту, дыскрымінацыі, знявагі да чалавека, амаральнай мадэлі паводзін);
3.4.11. прыняцце кодэксу журналісцкай этыкі.
З праграмы БХД “Народная партыя з хрысціянскім сэрцам”, прынятай 13 чэрвеня 2015 года