Паўла Севярынца за Курапаты асудзілі на 10 сутак

31.03.2017, 11:00  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Паўла Севярынца за Курапаты асудзілі на 10 сутак
Савецкі суд Менска 31 сакавіка асудзіў на 10 сутак сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца.

Ён прызнаны вінаватым па ч. 3 арт. 23.34 КаАП за ўдзел у мітынгах у Курапатах 3 сакавіка.

“Выкананне ўсклалі на Фрунзенскі РАУС. Пакуль на волі. Не ведаю, дзе мяне будуць браць, ці каля дома, ці па дарозе, ці ўжо на мітынгу а 19:00 у падтрымку палітвязняў”, - адзначыў Павел Севярынец.

Нагадаем, што палітык толькі 27 сакавіка вызваліўся пасля 15 сутак арышту за акцыю ў Воршы.

Навіны па тэме