Сёння вызваляюць Наталлю Бордак
1 красавіка з ЦІП на Акрэсціна вызваляюць каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Нясвіжы Наталлю Бордак.
Актывістка, якая была затрыманая падчас Дня Волі, мусіць выйсці на волю прыкладна а 14:00 па адрасе Менск, 1-ы завулак Акрэсціна, 36а.
“Заклікаем усіх прыйсці і падтрымаць спадарыню Наталлю”, – заявіў каардынатар БХД у Менскай вобласці Павел Пракаповіч.