Віталя Рымашэўскага выклікаюць у РАУС, таксама яго чакаюць два суды

01 красавіка 2017 12:57  |  Галоўныя навіны

Віталя Рымашэўскага выклікаюць у РАУС, таксама яго чакаюць два суды

Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага 3 красавіка выклікаюць у Заслаўскі РАУС за Марш недармаедаў у Бабруйску 26 лютага.

Апроч таго, на наступным тыдні сустаршыню БХД чакаюць два суды.

Так, 4 красавіка а 09:00 у судзе Цэнтральнага раёна пачнецца разгляд справы за яго ўдзел у Маршы абураных беларусаў 17 лютага ў Менску, а 5 красавіка аб 11:00 пачнецца суд ужо ў судзе Савецкага раёна.

Болей навін