ЕНП – Менску: спыніце рэпрэсіі, інакш будуць санкцыі

01 красавіка 2017 14:55  |  Галоўныя навіны

ЕНП – Менску: спыніце рэпрэсіі, інакш будуць санкцыі

Палітычны кангрэс Еўрапейскай Народнай Партыі прагаласаваў аднагалосна за прыняцце Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў якасці сябра-назіральніка ў сваю палітычную сям’і.

Пасля жорсткіх арыштаў і падаўлення апазіцыі ў Беларусі, ЕНП асудзіла рэпрэсіі супраць мірных пратэстаў і запатрабавала тэрміновага спынення палітычных рэпрэсій, паведамляецца на сайце ЕНП.

“Усе затрыманыя па палітычных матывах у Беларусі павінны быць вызваленыя неадкладна, інакш ЕНП павысіць магчымасць увядзення адрасных санкцый у дачыненні да ўсіх асоб, адказных за масавыя рэпрэсіі, сведкамі якіх сталі ў апошні час у Беларусі”, – заявілі ў найбуйнейшай палітычнай партыі Еўропы.

Болей навін