У Берасцейскай вобласці пададуць заяўкі на акцыі супраць дэкрэту №3 (фота)

03 красавіка 2017 10:05  |  Палітыка

У Берасцейскай вобласці пададуць заяўкі на акцыі супраць дэкрэту №3 (фота)

У Кобрыне 1 красавіка прайшла сустрэча сябраў і прыхільнікаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Берасцейскай вобласці. На ёй былі абмеркаваная кампанія “Мы недармаеды”, а таксама шэраг іншых кампаній БХД, у тым ліку “Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю” і “Асамблея народных прадстаўнікоў”.

Было запланавана правядзенне шэрагу лакальных кампаній у гарадах. А таксама прынятае рашэнне пра падачу заявак на правядзенне пікетаў і мітынгаў у пяці гарадах Берасцейскай вобласці ў межах кампаніі супраць дэкрэту №3.

Таксама адбылася прэзентацыя кнігаў да 100-годдзя БХД – “100 асобаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” і “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”.

Удзел у сустрэчы сярод іншых узялі сустаршыня БХД Георгій Дзмітрук і адказны сакратар Дзяніс Садоўскі.

Болей навін