Сустрэча БХД у Магілёве пацвердзіла стратэгію на яднанне апазіцыі (фота)
У Магілёве 2 красавіка прайшла сустрэча сябраў і прыхільнікаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Берасцейскай вобласці. Удзел у ёй узялі сярод іншых сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі і адказны сакратар Дзяніс Садоўскі.
На ёй былі абмеркаваная кампанія “Мы недармаеды”, а таксама шэраг іншых кампаній БХД, у тым ліку “Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю” і “Асамблея народных прадстаўнікоў”. Было запланавана правядзенне шэрагу лакальных кампаній у гарадах, прынятае рашэнне пра падачу заявак на правядзенне пікетаў і мітынгаў супраць дэкрэту №3.
Удзельнікі абмеркавалі стратэгію дзейнасці апазіцыі. Магілёўская арганізацыя БХД пацвердзіла стратэгію на яднанне дэмакратычных сілаў у рэгіёне. Таксама запланаваная дзейнасць па падрыхтоўцы нацыянальнага мірнага страйку, які мусіць прымусіць улады да свабодных і справядлівых выбараў і эканамічных рэформаў.
Прэзентацыю кнігаў да 100-годдзя БХД “100 асобаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” і “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” правяла Вольга Севярынец.