У Варшаве запрашаюць на прэзентацыю новых кніг Пазьняка
Беларуская Нацыянальная Памяць запрашае ў чацвер, 6 красавіка, на сустрэчу ў Варшаве са знакавай у беларускай гісторыі асобай, вядомым палітыкам, старшынёй Кансерватыўна-хрысціянскай партыі-БНФ Зянонам Пазьняком.
Адбудзецца прэзентацыя новых кніг Зянона Пазьняка «Палын-Палын», «Незалежнасьць 25», «Terra Dei»(на польскай мове) і факсімільнага выдання «Рабінзон Круза» (выдадзенае беларусамі ў лягеры D.P. Ватэнштэт у 1947 годзе), якія можна будзе набыць.
Пасля прэзентацыі адбудзецца дыскусія па сітуацыі ў Беларусі.
Сустрэча адбудзецца ў Collegium Civitas, aula А (Палац Культуры і Навукі (PKiN), 12 паверх, pl. Defilad 1 (уваход з боку вуліцы Маршалкоўскай).
Пачатак а 18:30. Уваход вольны.