Віталь Рымашэўскі: невядома, ці застануся на волі заўтра
Нягледзячы на тое, што 4 красавіка сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага за ўдзел у акцыі пратэсту 17 лютага аштрафавалі, 5 красавіка яго могуць усё ж асудзіць, на гэты раз за мітынг у абарону Курапатаў.
“Невядома, ці я застануся на волі заўтра. Сёння рэчы ўжо былі сабраныя, развітаўся нават з дачкой і жонкай. Але будзем бачыць, якое рашэнне будзе прынятае адносна мяне заўтра”, – дадаў ён.
Пры гэтым сустаршыня БХД нагадаў, што ў дачыненні да яго таксама знаходзіцца ў распрацоўцы справа за Марш недармаедаў у Бабруйску 26 лютага.