У Віцебску прэзентуюць кнігі да 100-годдзя БХД
У нядзелю, 9 красавіка, а 16:00 у Віцебску ў Еўрапейскім доме на вуліцы 1-я Сенненская, 5 адбудзецца прэзентацыя кніг па гісторыі і сучаснасці БХД.
Пра гэта паведаміла каардынатар БХД на Віцебшчыне Таццяна Севярынец.
У прыватнасці, будуць прэзентаваныя кнігі “100 асобаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” і “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”.