Першамай незалежныя прафсаюзы і апазыцыя хочуць адзначыць разам
Яны мяркуюць правесьці ў Менску Марш салідарнасьці зь «недармаедамі».
Акцыя, паводле задумы арганізатараў, распачнецца 1 траўня
зборам каля Акадэміі Навук а 16-й гадзіне. Шэсьце і мітынг на плошчы Бангалор
павінны прайсьці з 16-й да 18-й гадзіны.
Гэтым разам у аргкамітэт увайшлі амаль усе дэмакратычныя
сілы. Гэта прадстаўнікі Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, шэрагу
палітычных партый — Аб’яднанай грамадзянскай, Беларускай сацыял-дэмакратычнай
(Грамада), «Зялёных», «Справядлівага сьвету», аргкамітэтаў у справе стварэньня
партый — БХД, «Надзея», грамадзкага руху «За незалежнасьць і дзяржаўнасьць»,
руху «За свабоду», грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду».