Гарадзенскі абласны суд не задаволіў скаргі актывістаў БХД
10 красавіка ў Гарадзенскім
абласным судзе прадоўжыўся разгляд скаргаў на рашэнні суда Ленінскага раёна
Гародні дэмакратычных актывістаўз ПБНФ Вадзіма Саранчукова і з БХДМікалая Саляніка,Вольгі ВерамеенкііГаліны Ламашэвіч. Веў працэс суддзяУладзімір Янкоўскі,
якому спатрэбілася няпоўныя паўгадзіны, каб абвесціць рашэнне па скарзе,
пакінуўшы яе без задавальнення, а рашэнне Ленінскага суда без зменаў.
Нагадаем, што
актывісты судом Ленінскага раёну Гародні 14 сакавіка 2017 г. былі засуджаны за удзел у
агульнанацыянальнай акцыі супраць Дэкрэта №3, якая прайшла 19 лютага. Так,
Вадзім Саранчукоў быў пакараны 13 суткамі арышту, Мікалай Салянік штрафам 8
базавых велічынь, Вольга Верамеенка 15 базавых велічынь, Галіна Ламашэвіч 7
базавых велічынь.