Аргкамітэт БХД атрымаў яшчэ дзве адмовы наконт правядзення з’езду

13 кастрычніка 2009 13:59  |  БХД

Сёння кіраўніцтва “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” атрымала яшчэ дзве адмовы на заяўкі па правядзенню паўторнага Ўстаноўчага з’езду БХД.

 

Кіраўнікі Дому культуры чыгуначнікаў на вуліцы Чкалава,7 спасылаюцца на Дзень юрыста, які мае адбыцца 31 кастрычніка.

 

У Міжнародным адукацыйным цэнтры кажуць, што ў гэты дзень пройдзе іншае мерапрыемства.

 

Зараз застаецца надзея на Дом культуры МТЗ ды Малую залю Палацу Рэспублікі.

 

Але, як зазначыў у інтэрв’ю прэсавай службе БХД адказны сакратар партыі Дзяніс Садоўскі, з’езд адбудзецца “пры любым надвор’і”.

 

– Калі нам не дадуць памяшканне, то БХД правядзе з’езд і на Кастрычніцкай плошчы.

Болей навін