Cпыніць рэпрэсіі ў Беларусі, вызваліць палітзняволеных, – без гэтага развіццё адносін Беларусі і Еўразвязу праблематычна
Cпыніць рэпрэсіі ў Беларусі, вызваліць палітзняволеных, –
без гэтага развіццё адносін Беларусі і Еўразвязу праблематычна, – такую думку
выказалі дэпутатам польскага Сейму прадстаўнікі беларускай апазіцыі.
Дэлегацыя Сейму Рэспублікі Польшча знаходзілася ў Беларусі з
11 па 13 красавіка і мела шэраг сустрэч як з прадстаўнікамі ўлады, так і
апазіцыі. Па словах адказнага сакратара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі
Дзяніса Садоўскага, дэмакратычныя краіны павінны паставіць умовы перад уладамі
Беларусі:
– Калі сённяшняя ўлада хоча працягваць ці распачаць дыялог з
Польшчай, яна павінна, першае, вызваліць палітычных вязняў, спыніць крымінальны
пераслед, таксама павінны быць спынены рэпрэсіі ў дачыненні да палітычных
партый, грамадскіх актывістаў, журналістаў, і трэцяе, гэта дазвол на
правядзенне акцый “Чарнобыльскі шлях”, 1 траўня і мірны характар іх
правядзення, не прымяненне рэпрэсій да мірных удзельнікаў гэтых акцый.
Калі гэтыя ўмовы будуць выкананы, тады ёсць падставы
працягваць і нарошчваць той дыялог, які спрабуе весці афіцыйны Менск з
заходнімі краінамі, – лічыць Дзяніс Садоўскі.