Заяўнікі «Чарнобыльскага шляху» паспрабуюць пераканаць Менгарвыканкам
Арганізацыйны
камітэт «Чарнобыльскага шляху» даручыць заяўнікам акцыі яшчэ раз наведаць
сталічны гарвыканкам. Пра гэта
Свабодзе паведаміў сустаршыня аргкамітэту ў справе стварэньня партыі
«Беларуская хрысьціянская дэмакратыя»Павал
Севярынец, камэнтуючы сёньняшняе рашэньне менскіх уладаў пра
зьмену месца і часу правядзеньня «Чарнобыльскага шляху»:
«Зразумела,
што мы незадаволеныя рашэньнем гарадзкіх уладаў, якія зьмяняюць ня толькі
маршрут акцыі, але і час яе правядзеньня. Мы прасілі шэсьце ад Тэатру опэры і
балету да Чарнобыльскай капліцы, а нам прапаноўваюць зьбірацца ля кінатэатру
„Кастрычнік”. Мы прасілі пачаць збор удзельнікаў а 18-й гадзіне, нам жа
дазваляюць зрабіць гэта а 14-й.
Таму
заўтра папросім заяўнікаў яшчэ раз схадзіць у гарвыканкам і дамагчыся пераносу
акцыі на вечар. Дзённы час нас не задавальняе», — сказаў Павал Севярынец.