Маладзечанскія хрысціяне заклікаюць улады Беларусі пакаяцца
“Хто любіць брата свайго, той жыве ў сьвятле, і няма ў ім звады. А хто ненавідзіць брата свайго, той жыве ў цемры, і ў цемры ходзіць, і не ведае, куды ідзе, бо цемра асляпіла яму вочы» (1 Іаана 2: 10-11).
Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, хрысціяне розных канфесій, звяртаемся да маючых уладу ў сувязі з тым, што адбываецца ў нашай краіне.
Такім зваротам мы выказваем сваю пазіцыю выключна на падставе Слова Божага, бо для нас першасны Божы закон.
Зараз, калі ў нашай краіне пануе неадназначная сацыяльная абстаноўка, адбываецца супрацьстаянне ў грамадзянскай супольнасці, мы не можам маўчаць, бачачы, як грэх мае месца і набірае сілу на нашай зямлі, чаруе розумы і душы людзей, адкрываючы ім шлях у бездань.
На нас ляжыць адказнасць казаць пра грэх і папярэджваць, пра яго наступствы: Іез. 33: 8-9: «Калі Я скажу беззаконьніку: «пахібнік! Ты сьмерцю памрэш», а ты не будзеш нічога казаць, каб асьцерагчы пахібніка ад шляху ягонага, — дык пахібнік той памрэ за грэх свой, але кроў ягоную спаганю з рукі тваёй. Калі ж ты асьцерагаў пахібніка ад шляху ягонага, каб ён адвярнуўся ад яго, але ён ад шляху свайго не звярнуўся, — то ён памірае за грэх свой, а ты выратаваў душу сваю». Гасподзь таксама даў нам права выкрываць грэшніка ў парушэнні закона Божага. Тут мы бярэм прыклад з Езуса Хрыста, які не праходзіў міма несправядлівасці. Нягледзячы на забароны ўладаў, Ісус казаў праўду на плошчах, і калі Яго злавілі і ўдарылі, Ён спытаў у чалавека, які біў яго: «Што ты б’еш Мяне?» (Ян 18:23).
На жаль, зараз многія з нашых грамадзян, якія скарысталіся канстытуцыйным правам аб свабодзе сходаў і мітынгаў, перасьледуюцца незаконна прадстаўнікамі ўлады, людзей абмяжоўваюць у законным праве выказаць сваё меркаванне і выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю, на судах не прыслухоўваюцца да меркавання незалежных сведак, а прадстаўнікі органаў ўнутраных спраў часцяком ілжыва сведчаць, ідзе пераслед па надуманых прычынах як грамадзян, так і сродкаў масавай інфармацыі.
Мы молімся за ўлады, за тое, каб Гасподзь дараваў ім павагу і любоў да свайго народу, мы молімся за народ, каб ён пакаяўся ў сваіх грахах, пачытаў ўладу, спазнаў праўду, і праўда зрабіла яго свабодным.
Аднак мы жадаем спытаць: «За што іх б’яце? Мы жадаем спытаць, навошта прамаўляеце ілжыва супроць блізкага свайго. Мы жадаем спытаць, чаму слова чалавека ад ўлады не супастаўляецца са словам Божым. Мы жадаем спытаць, навошта служыце д’яблу, пра якога сказана, што ён бацька хлусні. Над усім ёсць Судзьдзя справядлівы — Гасподзь Бог!
Ведаючы напэўна, што грэх цягне за сабой вечныя наступствы для несмяротнай душы чалавека, Мы хрысціяне заклікаем:
— Всех вернікаў устаць у праломе за Беларусь у пастах і малітвах, адстойваць Божую святасць, ісціну, чысціню, выступаючы супраць граху.
— Аддаваць Богу малітвы, каб зло, гвалт, хлусня і беззаконне не ўвайшлі ў наша жыццё і жыццё нашых дзяцей.
— Мы заклікаем маліцца за народ, за прэзідэнта, за ўрад нашай краіны, каб Бог даў ім мудрасць і сілу выканаць Божую волю і выконваць яго загады.
— Кожнага служыцеля закона, далучанага да разгорнутага супрацьстаяння, заклікаем адумацца, пакаяцца і больш ніколі не грашыць. Памятайце, нам на гэтай зямлі адведзена кароткае імгненне ў параўнанні з вечнасцю, і ад нашага выбару залежыць, дзе мы будзем гэтую вечнасць праводзіць.
«Калі ж вызнаём грахі нашыя, дык Ён, верны і праведны, даруе нам грахі нашыя і ачысьціць нас ад усялякай няпраўды». (1 Ін.1,8-9).
Зрабіце выбар на карысць Бога і Яго запаведзяў, і Ён не пакіне вас, і вы атрымаеце надзею на вечнае жыццё з Богам. «Такім чынам, пакідаючы часіны няведаньня, Бог сёньня наказвае людзям усім усюды пакаяцца». (Дзеян.17, 30).
Зрабіце выбар на карысць будучага нас і нашых дзяцей на карысць любові, праўды, міру, радасці і праведнасьці!
Хай дабраславіць Нас Гасподзь!”