Культурніцкая камісія БХД запланавала 12 галоўных справаў на год

20.04.2017, 09:19  |  Навіны » БХД

Культурніцкая камісія БХД запланавала 12 галоўных справаў на год

 

У Менску 19 красавіка прайшло планавае паседжанне Культурніцкай камісіі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

У сустрэчы ўдзельнічалі кіраўніца камісіі Валерыя Чарнаморцава, сустаршыня БХД, адказны за культурніцкі накірунак, Павел Севярынец, арганізатарка Няспыннай малітвы за Беларусь, укладальніца "Беларускай хрысціянскай азбукі" і апошніх дыскаў "Беларускага хрысціянскага хіта" Вольга Севярынец, пісьменніца, старшыня суполкі ТБМ імя Адама Станкевіча Галіна Каржанеўская, адна з лідараў Пенсіянерскай арганізацыі БХД Наталля Маразевіч, пераможца апошніх дыджэйскіх курсаў Вікторыя Чаплева ды іншыя.

На сустрэчы быў абмеркаваны план дзейнасці БХД у культурніцкай галіне, і вылучана 12 галоўных справаў на бліжэйшы год. Сярод іх - годнае адзначэнне 100-годдзя БХД (экскурсіі, канцэрты, прэзентацыі), правядзенне вялікай літаратурнай вечарыны да 500-годдзя Бібліі Скарыны, адзначэнне 100-гадовага юбілею газеты "Крыніца", выданне альбому "Беларускі хрысціянскі рок" ды іншае.

Новай кіраўніцай Культурніцкай камісіі БХД была з агульнай згоды абраная Вольга Севярынец, якая падзякавала за плённую працу Валерыі Чарнаморцавай і ўзялася весці асноўныя накірункі культурніцкай дзейнасці.

Навіны па тэме