На Гомельшчыне прайшлі прэзентацыі кнігаў БХД

25 красавіка 2017 11:11  |  Грамадства

На Гомельшчыне прайшлі прэзентацыі кнігаў БХД

 

22-23 красавіка
Павел Севярынец правёў серыю прэзентацыяў кнігаў “100 асобаў беларускай
хрысціянскай дэмакратыі” і “БХД: 1917-2017” і сустрэчаў з
актывістамі ды прыхільнікамі партыі ў Рагачове, Жлобіне, Гомелі, Рэчыцы, Мазыры
ды Светлагорску.

У гомельскай сустрэчы удзельнічалі таксама Віталь Рымашэўскі
і Дзяніс Садоўскі, у сустрэчах па ўсіх гарадах – кінарэжысёр Аляксей
Туровіч; арганізоўвалі сходы кіраўнікі мясцовых структураў БХД Галіна Каян,
Аляксандр Шарыпаў, Аляксей Змушко, Тамара Зайцава, Павел Наздра, Вадзім Белы і
грамадскія актывісты Гомельшчыны.

 

На Гомельшчыне прайшлі прэзентацыі кнігаў БХД
На Гомельшчыне прайшлі прэзентацыі кнігаў БХД
На Гомельшчыне прайшлі прэзентацыі кнігаў БХД

Болей навін