У Мінску спрабавалі выселіць царкву “Новае жыццё”

26 красавіка 2017 15:28  |  Палітыка

У Мінску спрабавалі выселіць царкву “Новае жыццё”

 

У Мінску 26 красавіка судовыя выканаўцы ў чарговы раз спрабавалі выселіць царкву хрысціян поўнага Евангелля “Новае жыццё”. Пра гэта Krynica.info распавёў юрыст супольнасці Сяргей Луканін.

“Былі судовыя выканаўцы, але зараз сышлі ўжо. Дзякуй Богу! Міліцыя таксама прыязджала, але сабраліся нашы браты – каля 100 чалавек – і міліцыя не палезла. З’ехалі. Выканаўцы таксама з’ехалі, але сказалі, што справа будзе працягвацца, бо яны павінны выканаць рашэнне суду ад 2009 года – ніяк не могуць выканаць. Па гэтым рашэнні мы павінны пакінуць наш будынак, але мы нікуды не збіраемся сыходзіць. Выканаўцы прапанавалі нам вырашаць гэтае пытанне з уладамі. Мы імкнемся гэта рабіць, але ж улады нешта не ідуць пакуль на кантакт”, — адзначыў ён.

Прычыны, чаму ўлады зноў спрабавалі выселіць царкву менавіта зараз, Сяргей Луканін не ведае. “Перыядычна недзе раз на год яны нас турбуюць такімі пытаннямі, але ж гады паўтара не было іх чуваць. Чаму – не ведаем”, — паведаміў юрыст.

Фота Кацярына Ткачэнка

Krynica.info

Болей навін