У Мінску прайшоў «Чарнобыльскі шлях» (фотарэпартаж)

27 красавіка 2017 07:53  |  Галоўныя навіны

У Мінску прайшоў «Чарнобыльскі шлях» (фотарэпартаж)

26 красавіка ў Мінску прайшла дазволеная ўладамі акцыя апазіцыі «Чарнобыльскі шлях», прысвечаная 31-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Яе арганізатарамі выступілі Партыя БНФ, Беларуская партыя «Зялёныя», рух «За Свабоду», аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» і кампанія «Гавары праўду».

Першапачаткова аргкамітэт планаваў правесці шэсце ад тэатра оперы і балета да Чарнобыльскай капліцы праз вуліцу Максіма Багдановіча, але Мінгарвыканкам змяніў маршрут і час пачатку акцыі, дазволіўшы збор у працоўны дзень а 14:00 каля прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук і шэсце да плошчы Бангалор. Тады арганізатары запатрабавалі ад уладаў перанесці час пачатку акцыі на 18:00. Улады пагадзіліся, а заяўнікі вырашылі перанесці збор да кінатэатра «Кастрычнік». Тым не менш, аргкамітэт падаў у суд скаргу на дзеянні Мінгарвыканкама ў сувязі з адсутнасцю падстаў для адмовы ў правядзенні мерапрыемства ў адпаведнасці з першапачатковай заяўкай.

Акцыя, у якой прынялі ўдзел каля 600 чалавек, прайшла пад лёзунгамі «Астравец — другі Чарнобыль!» і «Не Чарнобылю сацыяльнаму і палітычнаму!». Актывісты экалагічнага руху выйшлі ў касцюмах звяроў з транспарантамі і плакатамі «Час спыняць Астравецкую пачвару», «Госпадзе, даруй», «Рэактар ​​там не выбіралі — адзін упаў, другі памялі», «Атам мірны не бывае, гэта нават зебра знае», «Вымрэм як дыназаўры», «Ой, усё!».

Таксама актывісты выйшлі з партрэтамі затрыманых па крымінальнай справе аб нібыта падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, якія зараз знаходзяцца ў СІЗА КДБ і СІЗА-1 на Валадарскага. Наперадзе калоны традыцыйна неслі абраз Маці Божай ахвяраў Чарнобыля і чарнобыльскі звон.

Каля чарнобыльскай капліцы сустаршыня БХД Павел Севярынец прачытаў малітву «Ойча наш». Затым дэманстранты ўшанавалі хвілінай маўчання ахвяр Чарнобыля і запалілі свечкі, пасля чаго акцыя скончылася.

Яе ўдзельнікаў заклікалі прайсці ў Кіеўскі сквер, дзе ў гэты час праходзіў санкцыянаваны мітынг Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ, таксама прымеркаваны да гадавіны аварыі на ЧАЭС. Да яго далучылася каля 50 удзельнікаў «Чарнобыльскага шляху», дзякуючы чаму агульная колькасць наблізілася да 100 чалавек.

Удзельнікі мітынгу ў Кіеўскім скверы прынялі рэзалюцыю з заклікам змагацца з планамі па будаўніцтве Астравецкай АЭС, а таксама заклікалі грамадзян падтрымаць ствараны Зянонам Пазьняком рух «Вольная Беларусь». Акцыя скончылася гімнам «Магутны Божа».

Фота Надзеі Гацак, Krynica.info

Болей навін