Фёдар Петрусевіч: у Берасці, магчыма, рыхтуецца чарговая буйная фінансавая афера

27 красавіка 2017 08:32  |  Грамадства

Фёдар Петрусевіч: у Берасці, магчыма, рыхтуецца чарговая буйная фінансавая афера

 

Пад гоман так
званай барацьбы з дармаедствам у Берасці, магчыма, рыхтуецца чарговая буйная
фінансавая афера, звязаная з долевым будаўніцтвам жылля. Пра гэта заявіў мясцовы
актывіст Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Фёдар Петрусевіч.

Паводле яго, на
праспекце Рэспублікі выяўлены чарговы таямнічы аб’ект будаўніцтва. Зыходзячы з
адсутнасцi пашпарту аб’екта ён робіць выснову аб тым, што будаўніцтва
курыруецца кіраўніцтвам Брэсцкага гарвыканкама і інспекцыяй Дзяржбуднагляду па
Брэсцкай вобласцi.

“Пашпарт аб’екта,
або інфармацыйны стэнд, падае інфармацыю аб аб’екце будаўніцтва, дазваляючы
годна прадставіць працу будаўнічай кампаніі. Ён з’яўляецца абавязковым
элементам афармлення будаўнічай пляцоўкі ў адпаведнасці з патрабаваннямі розных
ведамстваў і інспекцый”, – адзначыў актывіст.

Ён адзначыў, што
будаўніцтва пачата на зямельным участку плошчай 7,2726 гектараў, кадастравы
кошт якога складае 5,7133 мільёнаў даляраў. Зямельны ўчастак прызначаны для
размяшчэння аб’ектаў шматкватэрнай жылой забудовы. Як вядома, у кошт аб’ектаў
долевага будаўніцтва інвестар абавязкова ўключае i кошт зямлi. “Улады вельмі
баяцца галоснасці!” – падкрэсліў Фёдар Петрусевіч.

Болей навін