У Віцебску абмеркавалі працоўнае заканадаўства і дэкрэт №3 (фота)
29 красавіка ў
Віцебску адбылося паседжанне клуба жаночага лідарства, які аб’ядноўвае
прадстаўнікоў розных партыйных структур Віцебшчыны і дзейнічае ўжо трэці год.
Каардынуецца дзейнасць КЖЛ на Віцебшчыне Таццянай Севярынец, лідарам БХД па
Віцебску і вобласці.
На сустрэчы
абмярковаліся пытанні, звязаныя з працоўным заканадаўствам, дэкрэтам №3, рынкам
працы, праблемамі роўнасці, абароны правоў. Абмяркоўвалася пытанне стварэння
адмысловых камітэтаў узаемадапамогі.
Экспертам
выступіў юрыст у галіне працоўнага заканадаўства, выкладчык, Валерый Міснікаў.
Адбылася гарачая дыскусія.