Паўла Севярынца пакаралі арыштам на 15 сутак
Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла
Cевярынца судзілі ўсудзе Цэнтральнага раёну Менску адразу падвух
пратаколах заакцыю 1траўня ў Менску імітынг
уКурапатах 3сакавіка. Судзьдзя Вікторыя Шабуня вынесла вырак
15сутак арышту.
Севярынец пасьпеў сказаць судзьдзі «Вы не скарысталі свой
шанец» і дадаў «Жыве Беларусь». Павал спадзяецца, што яго зьмясьцяць ў іншую
камэру, дзе няма вязьняў з вошамі.
Кажучы пра сакавіцкія падзеі, Севярынец назваў помстай і
правакацыяй тое, што супраць яго склалі пратакол — улады, сказаў ён, зразумелі,
што ў той сытуацыі перамаглі актывісты і неабыякавыя грамадзяне.
Пра падзеі 1 траўня Севярынец сказаў, што ня мог ня выйсьці
на вуліцу. У тым ліку таму, што далучаецца да патрабаваньня аб адстаўцы
Лукашэнкі, выступае супраць «дармаедзкага» дэкрэту і салідарызуецца з
палітвязьнямі па справе «Белага легіёну».
Палітык удакладніў, што напярэдадні людзей пачалі хапаць
пасьля завяршэньня акцыі. Яго затрымалі на выхадзе са станцыі мэтро
«Пушкінская», на судзе ж праваахоўнікі казалі, што гэта была «Кастрычніцкая».
Блытаныя паказаньні міліцыянтаў на судзьдзю не паўзьдзейнічалі. Як і той факт,
што, як і раней, затрымлівалі без прад’яўленьня службовых пасьведчаньняў.