У Маладзечне на вуліцу імя Паўла Карузы няма грошаў

06 мая 2017 09:47  |  Палітыка

У Маладзечне на вуліцу імя Паўла Карузы няма грошаў

 

Каардынатар
Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Маладзечне Раман Ганчароў атрымаў адказ з
Маладзечанскага райвыканкаму адказ на калектыўны зварот за перайменаванне
вуліцы Чкалава ў гонар беларускага кампазітара, старшыні ЦК БХД у 1926-1928 гадах
Паўла Карузы, жыццё якога была звязана з Маладзечнам.

 

Подпісы збіраліся
пераважна сярод жыхароў вуліцы Чкалава, адзначыў актывіст.

У райвыканкаме
параілі Раману Ганчарову для перайменавання вуліцы арганізаваць мясцовы
рэферэндум. Але пры гэтым падкрэслілі, што “бюджэт Маладзечанскага раёна на
2017 год сфармаваны ва ўмовах абмежаванасці бюджэтных рэсурсаў, а
перайменаванне вуліцы пацягне значныя дадатковыя выдаткі як бюджэтных сродкаў,
так і сродкаў грамадзян, таму правядзенне перайменавання вуліцы Чкалава лічым
нямэтазгодным”.

Болей навін