Сябры БХД, Руху “Разам” і Народнай Грамады ўшанавалі загінуўшых у Другой сусветнай вайне (фота)
8 траўня сябры Беларускай
хрысціянскай дэмакратыі ўзялі ўдзел ва ўшанаванні памяці загінуўшых у Другой сусветнай
вайне, якія пахаваныя на вайсковых могілках у Менску.
Пра гэта паведаміў
каардынатар БХД у Менскай вобласці Павел Пракаповіч.
У акцыі
ўдзельнічалі таксама прадстаўнікі Руху салідарнасці “Разам” і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).