Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл ушанавалі памяць мірных ахвяр вайны

09 мая 2017 16:58  |  Палітыка

Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл ушанавалі памяць мірных ахвяр вайны

 

Сябры Слонімскага
згуртавання дэмакратычных сіл 9 мая наведалі вёску Акунінава Слонімскага раёна.Яны ўсклалі вянкі і кветкі да мемарыяльнай стэлы, якая была пастаўлена ў
1964 годзе на месцы расстраляных гітлераўцамі вяскоўцаў. Здарылася гэта 25
снежня 1942 года. У той дзень гітлераўцы акружылі вёску, выгналі жыхароў з хат
і расстралялі 299 мужчын, жанчын і дзяцей, а 111 двароў спалілі. Пасля вайны
вёска Акунінана адрадзілася.

Пасля ўскладання кветак і вянкоў слонімцы хвілінай маўчання ўшанавалі памяць ні ў
чым не вінаватых 299 вяскоўцаў, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны.

Удзел ва
ўшанаванні бралі сярод іншых сябры БХД Іван Бедка, Алесь Масюк і іншыя.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён

Болей навін